|
||||||||||||||||||||||||
| Copyright © Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь, 2009 Creation © Vimark, 2007 | ||||||||||||||||||||||||
|
|
07/04/2008
СвадзебкаУ гісторыі беларускага музычнага выканальніцкага мастацтва – падзея. Упершыню на Беларусі будзе ўвасоблена надзвычай авангардовая партытура Ігара Стравінскага - “Свадзебка”. Канцэрт-спектакль адбудзецца 13 красавіка 2008 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а 19 гадзiне. Для таго, каб твор такога маштабу і складанасці ажыццявіўся, неабходны не толькі пэўны збег абставін, але і “збег” выканальніцкай “каманды “, сцэнічныя і музыкантскія рэсурсы. Для Беларусі пастаноўка “Свадзебкі” – з’ява безпрэцэдэнтная. Лепшыя выканальніцкія сілы краіны возьмуць удзел у канцэрце-спектаклі: Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава) дырыжор Яўген Хахлоў (Санкт-Пецярбург), Аляксандра Грахоўская ў ролі Нявесты – новае імя на беларускім выканальніцкім небасхіле, а таксама лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Матох, Сяргей Мікулік, Аркадзь Чубрык, Ірыны Аўдзеева, Валянціна Дабравольская, Аляксандр Жукаў, Андрэй Марозаў, ансамбль ударных інструментаў Grig-percussion, фальклор-тэатр “Госьціца”. Збудуе спектакль рэжысёр-пастаноўшчык і харэограф Ларыса Сімаковіч. Прысутнасць “Госьціцы” на сцэне абяцае, што “Свадзебка” Ігара Стравінскага будзе нечаканай, дзёрзкай і… беларускай. Вацлаў Ніжынскі, які узновіць гістарычны кантэкст узнікнення “Свадзебкі” і створыць вастрыню перадпрэм’ернага чакання, упершыню будзе размаўляць па-беларуску. Выстава маладых беларускіх фотамастакоў, якая разгорнецца ў файе філармоніі, створыць неабходны візуальны кантэкст для беларускай версіі ўвасаблення музыкі Ігара Стравінскага. Мы зможам убачыць, як субстанцыя пад назвай “архаіка” праяўляе сябе сёння, а танец-мадэрн, пачаты Ніжынскім, працягвае сваё існаванне. “Свадзебка” Ігара Стравінскага прыцягальная для шматлікіх сцэнічных пляцовак свету. Нарэшце, яна стане здабыткам беларускай культуры і ўвойдзе ў гісторыю выканальніцкага мастацтва Беларусі. |
|||||||||||||||||||||||